Складаны час, усе думкі не на месцы і, магчыма, гэта зараз не зусім дарэчы, але ёсць працэсы, якія ўжо былі запушчаны і з гэтым нешта трэба рабіць, бо пакласці ў паліцу год працы папросту шкада. Размова пра кнігу, якую мы падрыхтавалі сумесна з прафесарам С. Марозавай "Мастацкая спадчына Беларусі". Кніга ўжо зараз знаходзіцца ў выдавецтве, рыхтуецца да друку. Што яна ўяўляе сабою? У адной кнізе сабрана тысячагадовая гісторыя ў дзевяці раздзелах: архітэктура, скульптура, жывапіс, кніжная спадчына, музыка, тэатр, кіно, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, сімвалы сучаснай Беларусі. Гэта хутчэй энцыклапедычнае выданне, але напісанае не суха акадэмічна, але жывой беларускай мовай з максімальным уключэннем цікавых, малавядомых фактаў, падрабязным, дзе гэта патрэбна, апісаннем і моцным нацыянальным акцэнтам. Бо тое, пра што пішам - гэта гістарычныя брэнды Беларусі, прадметы нацыянальнага гонару (пра які ўсё ж не варта забывацца ў цяперашнія бязрадасныя часы). На кнігу ёсць рэкамендацыі да друку ад знаных навукоўцаў. Кніга фармата А4, каля 500 старонак (яшчэ вярстаецца), з якіх каля 200 старонак - гэта 650 сучасных каляровых высокаякасных фотаздымкаў ды ілюстрацый, большасць з якіх зроблена мною, дзеля чаго была здзейснена не адна экспедыцыя па ўсёй Беларусі. Чытаць кнігу можна з любога месца. Прызначана кніга ў першую чаргу ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, экскурсаводам, унутраным турыстам, настаўнікам, студэнтам, краязнаўцам. Глыбокія навукоўцы не знойдуць там нейкіх новых ведаў, але дзякуючы таму, што ўсё ў адной кнізе, яна таксама можа быць цікавай і запатрабаванай у хатняй бібліятэцы. Выдаецца кніга цалкам за свой кошт, таму востра стаіць пытанне наклада. Не выходзіць яна таннай, як пры тысячных тыражах. Таму хочам паспрабаваць сабраць папярэднія замовы. Гаворка не ідзе пра нейкі заробак, гаворка пра папулярызацыю. Таму вельмі спадзяемся на вашую зацікаўленасць. Падзяліцеся, калі ласка інфармацыяй, хто, дзе можа! Пакінуць заяўку можна мне ў прыватныя паведамленні, або на вайбер +375297874070, або на пошту banifacyj@mail.ru. Калі патрэбна - адправім па Беларусі (за мяжу наўрад ці зараз атрымаецца). Дзякую за ўвагу і вашыя рэпосты.

Теги:

Теги других блогов: