Пасля гадавога перапынку (так атрымалася) вяртаюся да курсаў фатаграфіі. За гэты год трохі падвучыўся на міжнародных курсах - як лепш выкладаць і працаваць са студэнтамі па сучасных стандартах, таму пастараюся выкарыстаць новыя веды, каб курс заходзіў лягчэй, а ведаў заставалася болей. Але для апантаных гэта і раней не выклікала складанасцяў. Пакуль папярэдні запіс, бо заняткі яшчэ ў стадыі дапрацоўкі, але, калі група хутка збярэцца, цалкам можам пачаць у сакавіку. Пра курс прыблізна: сустракацца будзем два-тры разы на тыдзень, адна з сустрэчаў будзе онлайн. Працягласць - 5-7 тыдняў, то бок плюс-мінус 15 заняткаў. Адсоткаў 60 - тэорыя, астатняе - практыка. Плюс хатнія заданні. Пастараюся падрыхтаваць сістэму мэнэджмэнта якасці адукацыі і сюрпрызы. ⠀ Акрамя таго, хачу даведацца, ці ёсць попыт на курсы відэаздымкаў!? Пакуль толькі канцэпцыя, але яе даволі хутка можна ператварыць у жыццё - матэрыялаў, ведаў і практыкі хапае. Хіба што курсы будуць невялікія на 6-8 заняткаў. Тэорыя+практыка. Кампазіцыя, свет, сцэнар, раскадроўка, непасрэдна сам здымачны працэс, мантаж на камп'ютары. Разлічана больш на тых, хто здымае (ці збіраецца здымаць) на камеру, але для мабільніка ўсе тыя ж прынцыпы, законы, прыёмы. Таму аўдыторыя тых, каму можа спатрэбіцца - шырокая. ⠀ Па ўзросце, ніжэйшая планка - 14 гадоў. Верхняга абмежавання няма. Тэхніка патрэбна свая. ⠀ Выкладанне ў абодвух выпадках на рускай мове. У першую чаргу з-за багатай спецыфічнай тэрміналогіі, у другую - попыт на курсы на беларускай мове ў невялікім горадзе, нажаль, занадта малы, каб займацца перакладам усіх матэрыялаў. ⠀ Па ўсіх пытаннях або каб запісацца пішыце ў прыватныя або Viber, МТС +375297874070

Теги других блогов: сюрреализм